Дзіцячы сад - месца, дзе заўсёды жыве казка і добры чараўнік. Для нашых дзяцей добрым чараўніком была ўдзельніца розных песенных фестываляў і конкурсаў Мінчанка Елізавета. Сумесна з дзецьмі яна спявала песні пра дзяцінства, лета, танчыла і гуляла ў цікавыя гульні. Гучаў дзіцячы смех, панаваў добры настрой.
Дзякуй, паважаныя выхавальнікі, (Мароз Т.Ф., Антонава А.А., Касцюкова К.У.) за вашу працу, за любоў і пяшчоту якімі сагрэта сэрца кожнага выхаванца нашага дзіцячага садка.






І як сапраўднаму артысту, у знак пашаны - кветкі.
А мы працягваем адпачываць. Чакайце новых навін. Да сустрэчы!