На базе нашай установы працуюць два аб'яднанні па інтарэсах натуральна-матэматычнага профілю. Гэта "Лабараторыя адкрыццяў" (базавы ўзровень вывучэння адукацыйнай вобласці "Фізіка") і "Інфарматыка без разеткі" (базавы ўзровень вывучэння адукацыйнай вобласці "Інфарматыкі")
Праграмы аб'яднанняў па інтарэсах распрацаваны на аснове тыпавых праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 20.10.2023 № 325.
Кіраўнік аб'яднання па інтарэсам
"Лабараторый адкрыццяў"
Мартыяшенко Дар'я Уладзіміраўна,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
другой кваліфікацыйнай катэгорыі
Мэта праграмы: стварэнне ўмоў для фарміравання пазнавальнай цікавасці і развіцця даследчых уменняў у дзяцей дашкольнага ўзросту як асновы прапедэўтыкі да вывучэння фізікі ў школе.
Актуальнасць дадзенай Праграмы абумоўлена практычнай накіраванасцю вывучаемага матэрыялу. У ходзе асваення Праграмы, выхаванцы знаёмяцца з навукай «Фізіка», вучацца аналізаваць і разумець фізічную прыроду навакольных з'яў.
Праграма разлічана на 1 год навучання і прызначана для дзяцей 5-6гадоў. Заняткі праводзяцца 2 разы ў тыдзень па 1 навучальнага часу (25 хвілін). Напаўняльнасць групы 14 чалавек. Агульная колькасць гадзін праграмы ў год – 54 вучэбныя гадзіны.
Кіраўнік аб'яднання па інтарэсам
"Інфарматыка без разеткі"
Корнева Наталля Николаенва,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
першай кваліфікацыйнай катэгорыі
Мэта праграмы: развіццё лагічнага мыслення і фарміравання элементарных алгарытмічных уменняў без выкарыстання кампутара ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту як асновы прапедэўтыкі да вывучэння інфарматыкі.
Праграма аб'яднання па інтарэсах «Інфарматыка без разеткі» прызначана для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў і разлічана на адзін год навучання (з 01.10.2025 па 31.05.2026). Напаўняльнасць групы – 14 чалавек.
Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца занятак, працягласць якога складае 25 хвілін (2 гадзіны ў тыдзень, 50 вучэбных гадзін у год).