Інтэрактыўная карта па ўстановах дашкольнай адукацыі Баранавіцкага раёна
Інтэрактыўная карта па ўстановах дашкольнай адукацыі Брэсцкай вобласці
Як вызначыць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі (далей-УДВ)
Адзіны партал электронных паслуг (Е-Паслуга)
Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 140 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на падставе наступных дакументаў:
1. заявы законнага прадстаўніка гэтай асобы;
2. медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
3. накиравання, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, - для атрымання дашкольнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі, прыватных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, фінансаванне часткі расходаў якіх ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;
Накіраванне можна атрымать у службе "Адно акно" Баранавіцкага райвыканкама па адрасе
Савецкая, 79, (1-ы паверх, каб. 106)
Тэлефон службы "адно акно"+375 163 64 06 11,142
Рэжым працы службы "адно акно"
Панядзелак, серада, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00;
аўторак з 8.00 да 20.00.
Субота з 9.00 да 12.00
або ў Навамышскім сельскім выканаўчым камітэце па адрасе: д. Новая Мыш, вул Паркавая, 6.
рэжым працы : панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00,
выхадныя дні : субота, нядзеля
(пры сабе неабходна мець пашпарт законных прадстаўнікоў і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці)
4. заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі - для атрымання дашкольнай адукацыі дома, у санаторных дзіцячых садках, санаторных групах устаноў адукацыі, іншых арганізацый, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі;
5. заключэння дзяржаўнага Центра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Баранавіцкага раёна - для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.