29 красавіка ў ДУА "Мірскі яслі - сад" адбылося метадычнае аб'яднанне кіраўнікоў фізічнага выхавання і намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці. Разглядаліся пытанні выкарыстоўвання беларускіх гульняў у вучэбнай праграме, методыка навучання дзяцей беларускім гульням. Беларускія гульні - адзін з самых старажытных і арыгінальных зродкаў выхавання. У іх адлюстроўваюцца найлепшыя традыцыі, быт і працоўная дзейнасць людзей, раскрываецца характар, звычкі беларусаў. Кіраўнік фізічнага выхавання Касцюкова Кацярына Уладзіміраўна паказала як змяняюцца гульні ад групы да групы. Распрацавала картатэку беларускіх гульняў па порах года, узросту дзяцей і рухальнай актыўнасці.







Нягледзячы на хмурае надвор'е, вочы дзяцей і дарослых свяціліся дабрынёй і радасцю. Кожны атрымаў яскравыя эмоцыі і незабыўны настрой. Дзякуй усяму калектыву за ўдзел і дапамогу.