Для таго, каб жыць асэнсавана і з пачуццём асабістай годнасці, кожнаму чалавеку патрэбна ведаць свае вытокі, захоўваць памяць аб мінулым свайго народа, шанаваць яго традыцыі, любіць Радзіму. Адной з гадавых задач з'яўляецца фарміраванне нацыянальнай свядомасці дашкольнікаў праз розныя формы фальклору.
"Падарожжа з роднай мовай", якое адбылося ў малодшай групе, раскрывае творчыя магчымасці дзіцця, далучае яго да нацыянальнай культуры. Выхавальнікі Сцепіна А.С., Касцюкова К.У., Антонава А.А. у гульнявой форме, з песнямі і танцамі раскрылі багацце нашых продкаў, цікавасць да народнай творчасці.



