Нашы дзеці вельмі любяць глядзець тэатральныя пастановы, якія ім прапануюць выхавальнікі і першакласнікі. Але дзеці і самі сапраўдныя артысты. Старшая інтэгрыраваная група, выхавальнік Арцыменя В.І. і музычны кіраўнік Антонава А.А., запрасілі нас на тэатральную пастанову беларускай народнай казкі "Пшанічны каласок". Яркія касцюмы, адпаведныя атрыбуты, музыка, танцы і песні стварылі сапраўднае тэатральнае падарожжа ў казку. Дзякуй усім!.



