Да дзяцей на свята завітаў добры і вясёлы Карлсан. Ен прыгатаваў для дзяцей гульні і падарункі. Не абышлося і без цёмных сіл: прынцэса Чыхалія, са сваімі слугамі, хацела сапсаваць нам свята - не атрымалася. Дзеці набылі веды па здароваму ладу жыцця, гучаў вясёлы смех. Дзякуй кіраўніку фізічнага выхавання Касцюковай Кацярыне Уладзіміраўне і выхавальніку Арцыменя Валянціне Іванаўне за творчасць і ўменне дарыць дзецям радасць.




