Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.01.15

Зімовыя канікулы

      Зіма прынесла нам не толькі навогоднія святы, але і зімовыя канікулы. Кожны дзень праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне цеплай, сяброўскай абстаноўкі, вяселля, свята. 

   Спаборніцтва "Вяселыя старты", праведзенае кіраўніком фізічнага выхавання Касцюковай К.У. прынеслі дзецям не толькі вяселле і радасць, але яшчэ ўмацавалі іх здароўе: свежае паветра, сонца, снег - прыгажосць! 

 

        Не прайшлі міма нашага садку і "Святочныя Каляды", падрыхтаваныя музычным кіраўніком Антонавай А.А.Беларускія песні, танцы, вершы гучалі ў хаце гасцеўнай хазяйкі Лявоніхі (выхавацель Арцыменя В.І.), хазяіна Лявона (выхавацель Мірашнічэнкава Н.А.). Нават Чорту ( памочнік выхавацеля Крэнь А.А.) і Казе ( памочнік выхавацеля Каркаўчук Г.Ф.) знайшлося месца на гэтым свяце.

       А навогодняя дыскатэка, на якую зноў прыйшлі Дзед Мароз (Касцюкова К.У), Снягурка (Арцыменя В.І.) з  падарункамі, прынесла дзецям  столькі радасці і вяселля, што яны гатовы былі танчыць і спяваць хоць цэлы дзень. 

     Вялікі дзякуй таленавітым і творчым выхавацелям за тое, што яны працягваюць ствараць цудоўную казку для дзецей.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта