15 сакавіка ў Беларусі адзначаюць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У Мірскай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп інтэграванага выхавання і навучання была праведзена гутарка "Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы". Пазнаёміць дзяцей з іх правамі на жыццё, жыллё, адукацыю, медыцынскую дапамогу дапамаглі казкі "Церамок", "Чырвоная Шапачка", "Воўк і сямёра казлянят", "Бураціна", "Доктар Айбаліт".




