Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.03.24

Справаздачна-выбарны сход

Справаздачна-выбарны сход прайшоў 14 сакавіка ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Мірскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна".

У рабоце сходу прыняў удзел старшыня Баранавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Шчарбацэвіч Н.А.


Старшыня першаснай арганізацыі Мацкевіч А.С. падала комплексную справаздачу аб рабоце першаснай арганізацыі прафсаюза ўстановы за 5 гадоў. Былі разгледжаны такія напрамкі дзейнасці як: атэстацыя педагагічных работнікаў, экскурсійна-турыстычная дзейнасць, аздараўленне супрацоўнікаў і іх дзяцей, забяспечанасць сродкамі індывідуальнай абароны супрацоўнікаў установы адукацыі, Ахова працы. Таксама выступілі: кіраўнік установы адукацыі Сайчык А.У., член рэвізійнай камісіі Стэпіна А.С., грамадскі інспектар па ахове працы Ананько А.К.

Загадчык установы Сайчык А. У. адзначыла высокі ўзровень сацыяльнага партнёрства і падзякавала прафсаюзны камітэт за працу.

Адкрытым галасаваннем на пасаду старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі была абраная Корнева Н. М., а яе намеснікам-Ляўковіч Т. І.

Зноў абраны старшыня прамовіў Клятву прафсаюзнага лідара.

"Самае галоўнае ў прафсаюзнай працы-гэта праца з людзьмі. Поспех любога пачынанні забяспечаны, калі мы ўлічваем інтарэсы кожнага!"- дэвіз на пяцігодку!

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта