Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.12.23

Стартуе акцыя " Бяспечны Новы год!»

З 11 па 29 снежня ў Баранавіцкім рэгіёне пройдзе Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія (акцыя) «Бяспечны Новы год!».

Ратавальнікі перад сабой ставяць важную мэту-папярэдзіць пажары і няшчасныя выпадкі ў выніку неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, а таксама парушэнні правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў.

Акцыя пройдзе ў 3 этапы:

1-ы этап-з 11 па 15 снежня (акцыя праходзіць ва ўстановах адукацыі, уключаючы прафарыентацыйныя мерапрыемствы, з навучэнцамі).

2-і этап-з 18 па 22 снежня (акцыя праходзіць у дзіцячых установах аховы здароўя, шматдзетных сем'ях, дзіцячых дамах (інтэрнатах), дамах сямейнага тыпу).

3-і этап-з 26 па 29 снежня (акцыя праходзіць у месцах з масавым знаходжаннем людзей: гандлёвыя цэнтры, рынкі, Ёлачныя кірмашы, лядовыя каткі, адкрытыя пляцоўкі; у месцах продажу піратэхнічных вырабаў і інш.).

Далучайцеся да мерапрыемстваў ад МНС і няхай вашы святы будуць бяспечнымі і запамінальнымі!

У 2023 годзе на тэрыторыі Баранавіцкага рэгіёну адбыліся 79 пажараў, загінулі 9 чалавек.

МНС нагадвае: паважаныя бацькі, навучайце сваіх дзяцей правілам пажарнай бяспекі, ні ў якім разе не пакідайце малалетніх без нагляду.

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта