Ва ўмовах дрэннага надвор'я і ў цёмны час сутак вадзіцелі не бачаць дзяцей або заўважаюць іх ужо занадта позна. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што дзеці, бачачы агні надыходзячай машыны, думаюць, што і кіроўца іх бачыць.
Ты павінен ведаць, як правільна паводзіць сябе ноччу на дарозе. Неабходна рухацца толькі па ходніках і пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці пры руху па краі праезнай часткі ісці толькі насустрач транспартным сродкам. У цёмны час сутак абавязкова Пазнач сябе святлоадбівальнымі элементамі і па магчымасці апраніся ў светлую вопратку. З надыходам цемры ты павінен быць асабліва акуратным, так як абрысы становяцца ўсё менш яснымі і дарожныя знакі цяжэй адрозніць. Кіроўцы часта едуць стомленыя, не адразу ўключаюць фары і бачаць не вельмі выразна.
Так што аднаму табе ў цёмны час сутак на праезнай частцы лепш не знаходзіцца.

