Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
У гэты дзень у ДУА "Мірскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. З выхаванцамі старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання быў праведзены тэматычны занятак, падчас якога дзеці праслухалі песню "Дзве сястры - Беларусь і Расія", даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пазнаёміліся з сімваламі брацкай краіны.
Вось так ненадакучліва і паслядоўна педагогі выхоўваюць у дзяцей павагу да жыхароў іншых краін, іх гісторыі, традыцый і культуры.


