У рамках рэалізацыі праекта "Зялёныя школы" і напярэдадні Дня абароны Зямлі з выхаванцамі першай і другой рознаўзроставых груп інтэграванага навучання і выхавання былі праведзены мерапрыемствы па кірунку "Абыходжанне з адходамі". Дзеці паглядзелі відэаматэрыял "Сартаванне смецця. Беражы прыроду", паслухалі казку "Упакоўка шукае сяброў". Дзяцей зацікавіла гульня "Рассартуй правільна адходы". Спадзяемся, што атрыманыя веды дзеці будуць выкарыстоўваць з бацькамі дома, і ў іх сем'ях бытавое смецце ператварыцца ва другасную сыравіну.



