26.03 у рамках дня бяспекі ў ДУА "Мірскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна" былі праведзены мерапрыемствы з супрацоўнікамі ўстановы адукацыі. Медсястра Астапчык Г. І. нагадала аб правілах аказання першай медыцынскай дапамогі 🚑 пры апёках, загадчык гаспадаркі Ананька А. К. правяла трэніравальны занятак па выкарыстанні самавыратавальнікаў і вогнетушыцеля 🧯. З выхаванцамі была праведзена трэніровачная эвакуацыя ⚠️.



