Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.07.25

Рамонт у поўным разгары

У ДУА "Мірскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна" поўным ходам ідзе падрыхтоўка да новага навучальнага года. На закупку будаўнічых матэрыялаў было затрачана 746 рублёў з пазабюджэтных сродкаў, заробленых установай адукацыі на працягу года.

Вялікая праца праводзіцца на тэрыторыі установы: праходзіць зачыстка надворнага абсталявання ад старой фарбы з наступнай афарбоўкай, абнаўляюцца малыя архітэктурныя формы, прыводзяцца ў парадак клумбы, абнаўляюцца ўваходныя і ўязныя вароты.

Унутры будынка праводзіцца бягучы рамонт групавых памяшканняў, афарбоўка абсталявання на харчаблоку, рамонт спартыўнай залы, кабінета кіраўніка.

Рамонтныя работы плануецца завяршыць да 15 жніўня. 18 жніўня ўстанова дашкольнай адукацыі гасцінна адкрые свае дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак.

   

      

    

    

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта