29.05.2025 года ў ДУА "Мірскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна" адбыўся самы кранальны, самы незабыўны з усіх святаў - Выпускны баль. Нашы дзеці развіталіся з дзіцячым садам і рыхтуюцца да новага жыццевага этапу – паступлення ў школу. Ззаду засталіся дні напоўненыя займальнымі падарожжамі ў свет неспазнаных, неразгаданых, дзіўных адкрыццяў. Наперадзе няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця. Пажадаем ім поспехаў ва ўсіх пачынаннях!





