14 па 21 кастрычніка ў нашым дзіцячым садзе праходзіў Тыдзень бацькоўскай любові. З выхаванцамі старшай групы інтэгрыраванага навучання і выхавання былі праведзены гутаркі аб важнасці сям'і ў жыцці кожнага чалавека, аб любові, клопату і павазе паміж членамі сям'і. Дзеці выраблялі паштоўкі для сваіх мам і тат, запісвалі відэа віншаванне.


У рамках тыдня ў другой малодшай групе прайшоў творчы вечар "Пернічкі для матулі". Дзеці сумесна з мамамі ўпрыгожылі пернікі. Малыя падрыхтавалі для сваіх матуль творчыя нумары. Кожны бацька і дзіця атрымаў шмат станоўчых эмоцый.



Скончыўся Тыдзень цікавым інтэрв'ю выхаванцаў другой малодшай групы аб сваіх папах. Хлопцы з радасцю распавялі, як яны праводзяць час з татам, што тата любіць есці, за што яны любяць свайго тату і кожны дзіця выказаў пажаданні ў адрас бацькоў.
httphttps://t.me/mirsadbarroo/2493s://t.me/mirsadbarroo/2493
hthttps://t.me/mirsadbarroo/2502tps://t.me/mirsadbarroo/2502