Стала добрай традыцыяй на пярэдадні Дня Перамогі праводзіць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. У нашай дашкольнай установе гэта было зроблена ў выглядзе экскурсіі да помніка загінуўшым воінам. Там дзеткі ўсклалі кветкі, паслухалі шмат цікавай інфармацыі аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята. І хоць дзеткі яшчэ малыя, але свой доўг яны выканалі - ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.




