24 сакавіка 2016 года адбыўся першы раённы фестываль дзіцяча-юнацкага аматарскага тэатральнага мастацтва "Тэатральная завалінка". У якой прынялі ўдзел выхаванцы групы інтэгрыраванага навучання і выхавання нашай дашкольнай установы. На сцэне было паказана тэатральнае прадстаўленне "Пад грыбам" па аднайменнай казцы В.Суцеева, пераведзенае на беларускую мову выхавальнікам Ляўковіч Т.І. Музыка да фінальнай песні была напісана музычным кіраўніком Антонавай А.А.


Работа творчага калектыва была адзначана дыпломам у намінацыі "Лепшая работа мастака па касцюмам".