Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.03.16

Дзень абароны дзяцей

Дзень абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый у Беларусі

   Штогод 1 сакавіка адзначаюцца Сусветны дзень грамадзянскай абароны (World Civil Defence Day). У 1931 годзе па ініцыятыве некалькіх дзяржаў французскі генерал медыцынскай службы Жорж Сен-Поль заснаваў у Парыжы «Асацыяцыю Жэнеўскіх зон» - «зон бяспекі», для стварэння з дапамогай двухбаковых і шматбаковых пагадненняў лакальных зон бяспекі ва ўсіх краінах. Пасля Асацыяцыя была ператворана ў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай абароны (International Civil Defence Organisation, ICDO; рус. - Мого). У 1972 году Мого атрымала статус міжурадавай арганізацыі. У цяперашні час у Мого ўваходзяць 50 краін, яшчэ 16 дзяржаў маюць статус назіральніка.

   Сусветны дзень грамадзянскай абароны, усталяваны ў 1990 годзе, адзначаецца ў краінах - членах Мого - з мэтай прапаганды ведаў аб грамадзянскай абароне і ўзняцця прэстыжу нацыянальных службаў выратавання.

    Дзень 1 сакавіка абраны не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень уступіў у сілу Статут мого, які адобрылі 18 дзяржаў.

    1 сакавiка i ў нашай дашкольнай установе прайшоў Дзень абароны дзяцей ад НС. Выхаванцы групы інтэгрыраванага навучання і выхавання пагаварылі аб правілах паводзін у час пажару, у выпадку выкіду шкодных рэчываў. Пазнаёміліся з  процівагазам і яго прызначэннем, павучыліся яго апранаць.

     Дзеткі  з сярэдняй групы паўтарылі прызначэнне вогнетушыцеля і правілы карыстання ім, даведаліся пра гісторыю развіцця сродкаў пажаратушэння, разгледзелі віды пажарных машын. Адпрацавалі дзеянні ў час пажару.

     Дзеткі  другой малодшай групы пагаварылі аб запалках, пра бяду, якую яны могуць прынесці на занятку "Маленькая запалка - вялікая бяда", аб правілах паводзін у час пажару. Пагарталі часопіс "Юный спасатель".

     У першай малодшай групе прайшла тэматычная гутарка "Мама побач" аб правілах паводзін дома і на вуліцы.

    Далей, згодна з планам, сігнал трывогі абвясціў аб тым, што адбыўся ўмоўны пажар у адным з памяшканняў дашкольнай установы. Дзеці па ўказаннях выхавальнікаў, прасоўваючыся шляхамі эвакуацыі, аператыўна выйшлі вонкі і сталі на бяспечным участку.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта