Хоць мы і любім зіму за тое, што яна прынесла з сабою шмат снегу, радасці і забаў, але надыходзіць наступная пара года – вясна. Свята Масленіца – гэта добрае развітанне з зімой і сустрэча вясны. Па традыцыі на Масленіцу дзятвара, моладзь і дарослыя на працягу тыдня прымалі ўдзел у святочных гуляннях: хадзілі адзін да аднаго ў госці, спявалі зімовыя і вясновыя песні, танцавалі, каталіся на каруселях.
Вось і ў нашым садку ў чацвер — "разгул" — пачалося шырокае святкаванне Масленіцы з гульнямі, танцамі, вогнішчам. Несцерка і Паўлінка запрасілі дзяцей і бацькоў на шырокія масленічныя гулянні.

А пачалося ўсе гулянне з бліноў, бо сімвалам і галоўным пачастункам Масленіцы з’яўляецца блін, таму што ен падобны да сонца, якое людзі былі вельмі рады пасля доўгай зімы. Дзеці гулялі ў народныя гульні “Блінок”, “Конікі”. Бусел”, удзельнічалі ў эстафеце “Перанясі блінок на патэльне”, вадзілі карагод “Блінчык”. Пелі народныя песні “Ой бліны, бліночкі”, “Жавароначкі”.
Раней людзі лічылі: калі на Масленіцу гучна пакрычаць, пабразгаць – усе ліха і зло ўцячэ. Вось і нашы дзеткі хадзілі вакол пудзіла Масленіцы і грымелі бразготкамі. А пад канец свята пудзіла Масленіцы спалілі, паказваючы тым самым, што зіма ўжо скончылася і прыйшло вяснавое цяпло.

А скончыліся масленічныя гулянні гарачай гарбатай з прысмакамі, якія рыхтавалі як выхавальнікі дашкольнай установы, так і бацьці, якія прымалі актыўны ўдзел у свяце і падрыхтоўцы да яго. За гэта супрацоўнікі ўстановы выказваюць вялікую падзяку бацькам выхаванцаў ДУА “Мірскі яслі-сад”.

